У садках, школах і шпіталях Мінска ацяпленне ўключаць з 1 кастрычніка
Батарэя, ілюстрацыйнае фота
У дзіцячых садках, школах, шпіталях і іншых сацыяльных аб'ектах Мінска з 1 кастрычніка пачынаецца ацяпляльны перыяд. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Мінгарвыканкаме, пішуць "Мінск-Навіны".
Згодна з новымі нормамі ацяпленне сёлета ў сацыяльных аб'ектах уключаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы ад +10 і ніжэй, калі яна захоўваецца на працягу трох дзён запар.
Раней ацяпленне ўключалі, калі такая тэмпература трымалася цягам пяці дзён.
У жылых дамах, установах культуры ды іншых установах адукацыі батарэі стануць цёплымі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра тры дні запар не будзе перавышаць +8.
У апошнюю чаргу цяпло дадуць у адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя арганізацыі, вытворчыя будынкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.