Смеццявозы будуць ездзіць па Мінску радзей
Цацачны смеццявоз
У Мінску скароціцца колькасць рэйсаў смеццявозаў. Уся справа ў новых кантэйнерах для смецця большай ёмістасці, якія ўжо ўстаноўленыя або ўстанаўліваюцца ва ўсіх дзевяці раёнах горада.
Старыя металічныя бакі аб'ёмам 0,75 кубаметра замяняюцца на сучасныя пластыкавыя аб'ёмам 1,1 кубаметра. Чым большая ёмістасць бака — тым павольней ён запаўняецца да канца. Гэта і дазволіць павялічыць інтэрвалы для смеццявозаў.
Ужо завершаныя працы па замене кантэйнераў у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Фрунзенскім, Першамайскім і Партызанскім раёнах. Засталося замяніць яшчэ каля 1 тысячы кантэйнераў.
Да канца снежня 2024 года гэта зробяць у Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска. А Завадскі і Ленінскі застануцца на 2025 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.