Аднавяскоўцы абакралі абаронцаў беларускай мовы Случака і Нагорную

Ігар Случак і Аліна Нагорная / асабісты архіў

Ігар Случак і Аліна Нагорная / асабісты архіў / Ігар Случак і Аліна Нагорная / асабісты архіў

Аднавяскоўцы абакралі двор абаронцаў беларускай мовы Ігара Случака і Аліны Нагорнай. Пара на нейкі час вымушана была пакінуць свой дом у Рагачоўскім раёне, іх адсутнасцю суседзі па вёсцы і скарысталіся.

"Зразумеўшы, што хутка мы не вернемся, спачатку яны пакралі з падворку ўсе металічныя рэчы і, самае крыўднае, самаробны мангал. Пасля чарга надыйшла да гаспадарчых пабудоваў - з іх таксама павыносілі ўсё, што больш-меньш металічнае. Прайшло яшчэ крыху часу і чарга дайшла да плоту з сеткі-рабіцы - яго таксама знеслі",распавядае ў пасце на фэйсбуку Ігар Случак, называючы тое, што здарылася "гісторыяй беларускай салідарнасці".

"Моўны інспектар", як клічуць Случака, пралічвае, што займелі аднавяскоўцы пасля таго, як у вёсцы пасяліліся Ігар і Аліна. Гэта і добрая дарога, і чыстая вада, і напруга ў электрасетках, бяспечныя пераходы, вываз гор смецця. І вось цяпер, сумуе актывіст, суседзі вырашылі вось так яму аддзячыць. Але, кажа, што не вельмі здзіўлены здарэнню:

"Пра гэта яшчэ 100 год таму напісаў Сіланпя ў сваёй "Праведнай галечы", што апісвала жыццё фінскіх сялянаў і за якую ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. І гэта пакідае спадзеў, што праз час і ў нас будзе як у Фінляндыі і мангал быў скрадзены і пераплаўлены ў Белджы недарма".

Случак упэўнены, што трэба і далей працаваць з такімі людзьмі, нават калі яны цяпер лічаць, што ім гэта не трэба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі