Адпачываем у Беларусі: ад 20 рублёў за шпацыр да тысяч рублёў за аздараўленне

Браслаўскія азёры / Еўрарадыё
Браслаўскія азёры / Еўрарадыё

Калі вы не паспелі арганізаваць адпачынак за мяжой або вырашылі прабавіць лета ў Беларусі, Еўрарадыё даведалася, дзе і за колькі тут можна адпачыць.

Мы выбралі рандомныя варыянты па розных напрамках і для розных бюджэтаў.

Санаторыі

Сярэдні кошт аднаго дня ў беларускім санаторыі складае 72 рублі, кажа дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі.

Мы знайшлі і таннейшыя прапановы. Напрыклад, гасцініца на тэрыторыі санаторыя Рассвет-Любань у Мінскай вобласці — 30 рублёў за месца для аднаго. Праўда, нумары прапануюць толькі двухмесныя.

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
Абстаноўка ў гасцініцы / globusbel.by

Там ёсць спартзала, басейн, можна схадзіць на працэдуры ў санаторый, але пры наяўнасці санаторна-курортнай карты. Санаторныя працэдуры, пражыванне і харчаванне ўваходзяць у кошт тура выхаднога дня: з другой паловы пятніцы да нядзелі ўключна. Гэта каштуе 150-180 рублёў з чалавека ў залежнасці ад нумара. Жыць трэба ў двухмесным або трохмесным нумары. 

Самая дарагая прапанова, якую мы знайшлі, — санаторый "Альфа Радон".

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
Санаторый “Альфа-Радон” / alfaradon.by

Ад разнастайных праграм і прапановаў вочы разбягаюцца, так што дакладна вызначыць, у колькі абыдзецца тут адпачынак, складана. Але будзе нятанна. Можна падабраць аздараўленчую праграму на любую колькасць начэй. Туды ўключанае пражыванне, трохразовае харчаванне, наведванне аквазоны, трэнажорнай залы, першасны прыём у тэрапеўта.

Самы танны нумар каштуе 260 рублёў у суткі. Ёсць сямейны варыянт для чатырох чалавек за 600 рублёў. 

— Медыцынскія працэдуры і SPA набываюцца па жаданні на месцы, — гаворыцца на сайце "Альфа-Радона". Калі хочаце праграму аднаўлення пасля кавіду — каля 1700 рублёў за 10 дзён.

Аграсядзібы і катэджы

Можна прыгледзецца да домікаў і катэджаў. Напрыклад, недарагі варыянт ёсць на базе адпачынку "Актам" на Браслаўскіх азёрах. Пражыванне з трохразовым харчаваннем абыдзецца ў 52 рублі ў стандартным дамку. У доме з павышаным камфортам — 62 рублі.

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
База адпачынку “Актам” / holiday.by

Тамсама можна знайсці экскурсіі па полацкіх святынях або ўздоўж Браслаўскіх азёр, але ўжо за асобную плату.

Ёсць і прапановы накшталт катэджа DELUXE Chalet&Spa пад Мінскам за 940 долараў за суткі ў буднія дні і 1175 долараў у выходныя.

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
DELICE Chalet&Spa / holiday.by

Спальных месцаў шэсць, але дом змяшчае 20 чалавек. На тэрыторыі можна знайсці басейн, абсталяваны гідрамасажам, фінскую саўну і ўстаноўку з халоднай парай і ароматэрапіяй.   

Для аматараў сельскай мясцовасці — аграэкасядзібы. Кошт за суткі звычайна — ад $50 да $200. Прычым знайсці можна не толькі звычайныя камфортныя домікі недалёка ад горада, але і даволі цікавыя месцы.

Напрыклад, аграсядзіба "Студзінка" ў Брэсцкім раёне. Там у кантактным заапарку ёсць алені і нават вярблюды. На былым балоце госці катаюцца на катамаранах і ходзяць глядзець на млын пачатку ХХ стагоддзя. У гаспадароў сядзібы свая экафермерская гаспадарка, так што харчаванне на сядзібе — з мясцовых экапрадуктаў.

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
Алені ў "Студзінцы" / probelarus.by

Экскурсіі і туры

Шмат прапановаў аднадзённых тураў і паездак выхаднога дня. Ад пешай экскурсіі па Мінску за 20 рублёў да паездкі ў Брэст з наведваннем замкаў у Косаве і Ружанах, а таксама візітам у Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу за 180 рублёў. Ёсць і даражэйшыя прапановы — 260 рублёў за паездку ў Мір і Нясвіж на два дні.

Ёсць гастратуры, напрыклад у Лідскую сыраварню і бровар. Экскурсія з дэгустацыяй каштуе 115 рублёў.

Актыўны адпачынак

Отдыхаем в Беларуси: от 20 рублей за прогулку до тысяч рублей за оздоровление
Сплаў на байдарках / wilder.by

Аматары актыўнага адпачынку могуць выбраць сплавы на байдарках. Мы знайшлі прапанову ў Мінску за 30 рублёў. Сплаў на некалькі гадзін у межах МКАД.

Ёсць сплавы выхаднога дня за 210 рублёў. Сярод маршрутаў: Цітоўка — Свіслач, Волма — Свіслач. У кошт уваходзіць дастаўка абсталявання да месца сплаву, абсталяванне для сплаву і лагера, аптэчка, інструктаж па тэхніцы бяспекі, інструктарскае суправаджэнне і харчаванне. Калі тры дні для вас — занадта шмат, то можна выбраць дзённы сплаў. Каштуе гэта 90 рублёў.

Таксама ёсць магчымасць адправіцца ў пешы або велапаход. Калі не хочаце займацца арганізатарскімі пытаннямі, то, заплаціўшы, можна перакласці на іншых усе пытанні з намётамі і гатаваннем ежы. Мы знайшлі прапанову ад 80 рублёў з чалавека. Групы — ад 10 чалавек. Пры жаданні адпачынак можна дапоўніць квэстамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі