Адвакат Казуліна выкарыстаў апошнюю спробу абскардзіць прысуд палітыку

Сёння адвакат лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прафесара Аляксандра Казуліна Дзмітры Гарачка падаў наглядную скаргу на імя старшыня Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.
Па сутнасці, гэта апошняя магчымасць абскардзіць прысуд палітыку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.

“Мы ў красавіку звярталіся да спадара Сукалы, але адказ даў намеснік старшыні спадар Калінковіч. Гэта нам дало падставу звяртацца яшчэ раз, непасрэдна да Сукалы. Такім чынам, мы падышлі да апошняга варыянта абскарджвання ў рамках нацыянальна-прававых інстанцый”.

Ігар Рынкевіч не сумняваецца, што Сукала таксама адмовіць у гэтым хадайніцтве. На думку адваката, на сітуацыю не паўплывае нават умяшанне ААН.

“Была накіравана скарга ў камітэт ААН па правах чалавека, але рашэнне міжнароднай арганізацыі будзе насіць толькі рэкамендацыйны характар”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі