"Акадэмкніга" адмовілася прадаваць часопіс "Наша гісторыя" і два дзіцячыя

"Акадэмкніга" адмовілася прадаваць часопіс "Наша гісторыя" і два дзіцячыя

Папулярная мінская кнігарня "Акадэмкніга", якая належыць Акадэміі навук, спыніла продаж недзяржаўных часопісаў "Наша гісторыя", "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!". Пра гэта паведаміў выдавец. 

Раней супрацоўніцтва з навукова-папулярным і двума дзіцячымі часопісамі спынілі дзяржаўныя структуры "Белсаюздрук", "Белпошта" і "Белкніга". У рэдакцыях адзначаюць, што прычыны адмовы называліся розныя. Але адначасовасць гэтых дзеянняў не пакідае сумневаў, што ўсе яны скаардынаваныя.

Каб часопісы траплялі да чытачоў, выдаўцы наладжваюць альтэрнатыўную службу падпіскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі