Часопісы "Наша гісторыя", "Дуду" і "Асцярожна: дзеці" выкінулі і з падпіскі

Часопісы "Наша гісторыя", "Дуду" і "Асцярожна: дзеці" выкінулі і з падпіскі

"Белпошта" адмовілася браць у падпіску недзяржаўныя часопісы "Наша гісторыя", "Дуду" і "Асцярожна: дзеці". Як піша "Наша Ніва", рэдакцыя атрымала ліст, што "Белпошта" скасоўвае дамову з ліпеня 2021 года.

Месяц таму ад продажу гэтых часопісаў адмовіўся іншы дзяржаўны манапаліст — "Белсаюздрук".

Рэдакцыя паведамляе пра запуск альтэрнатыўнай падпіскі. Акрамя таго, часопісы можна будзе знайсці ў недзяржаўных распаўсюднікаў. Падрабязнасці і адрасы можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі