А. Алексій: Самы святочны Вялікдзень – у вёсцы, дзе людзі зусім іншыя
У нядзелю праваслаўныя ўсяго свету адзначаюць галоўнае свята – Вялікдзень. Як палітыкі, так і святары, сышліся на тым, што адзначаць лепш за ўсё ў вёсцы. А пакуль праваслаўныя пякуць кулічы, фарбуюць яйкі і рыхтуюцца да заўтрашняга ўсяночнага набажэнства. Галоўнаму хрысціянскаму святу папярэднічае пост. Дарэчы пост перад Вялікаднём з’яўляецца самым строгім. Распавядае адказны за сувязь з тэлерадыёкампаніямі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення айцец Алексій:
Айцец Алексій: “Пост вельмі строгі. Абмежавана ў першую чаргу ежа жывёльнага паходжання. У асноўным ужываецца ежа расліннага паходжання і рыба”.
У каталікоў жа, напрыклад, пост куды лагоднейшы. Па словах айца Сергія, які выкладае ў тэалагічным інстытуце БДУ, ён з цягам часу значна спрасціўся:
Айцец Сергій: “Што тычыцца посту, то пост у Рымска-каталіцкай царкве на працягу стагоддзяў рабіўся ўсё больш лёгкім.
Каталікі трымаюць строгі пост у першы дзень – Папяльцовую сераду, а таксама ў Вялікія Пятніцу і Суботу. Штопятніцу напрацягу года каталікі наогул павінны адмаўляцца ад мяса.
Па словах айца Сергія пэўныя адрозненні існуюць у набажэнствах, аднак, нейкіх яскравых разыходжанняў паміж літургіямі ўсё адно не існуе:
Айцец Сергій: “Богаслужэнні розныя. Аднак, калі браць па веравучэнні, такім унутраным змесце, то якраз адрознення няма. Таму што і ў праваслаўных, і ў каталікоў святкуецца тая самая падзея, што Хрыстос перамог смерць, перамог зло і ўваскрос. Тыя самыя ж яйкі фарбуюцца. Найперш у чырвоны колер, як колер крыві Хрыстовай. І сімвалічнае значэнне тое ж самае, што ў праваслаўных".
Важнае і напаўненне пасхальных сталоў у каталікоў і праваслаўных. Вялікдзень з’яўляецца такім святам, калі сталы як ніколі ломяцца ад ежы. Пра найважнейшыя велікодныя стравы распавядае aйцец Алексій:
Айцец Алексій: “Для праваслаўных хрысціян, канешне, галоўнае самае не святочны стол, а галоўнае тое, што мы дачакаліся таго моманту, калі Хрыстос уваскрэс. Свята для чалавечага сэрца, якое верыць у Хрыста, – гэта радасць агульная: і фізічная, і духоўная, таму і стол, канешне, святочны. Перш за ўсё – гэта чырвонае яйка, сімвал Уваскрасення Хрыстовага, пасхальны куліч, тварожная пасха і асвечаная соль”.
Дарэчы, яйкі нездарма былі абраныя галоўнай ежай на Вялікдзень. Сімвал яйка, як ніякі іншы перакрыжоўваецца з Уваскрасеннем Хрыстовым:
Айцец Сергій: “Яйка можа быць сімвалам труны, у якой ляжала цела Хрыстова, і вось так як яйка, калі з яго выводзіцца птушаня, гэтае шкарлупінне ламаецца. Здавалася б з мёртвага яйка з’яўляецца жыццё, таму яйка з’яўляецца сімвалам Уваскрасення Хрыстова з каменнай магілы”.
Што тычыцца таго, дзе лепш адзначаць Вялікдзень, айцец Алексій лічыць, што сапраўдную святочную атмасферу можна адчуць толькі ў вёсцы:
Айцец Алексій: “Для мяне самы святочны Вялікдзень – гэта Вялікдзень, які я сустракаю ў вясковым прыходзе, дзе людзі прыходзяць зусім іншымі, чым у горадзе. У святочных адзеннях. У прыгожых тканых сукенках. З прыгожымі тканымі ручнікамі. На вёсках можна бачыць сапраўдны беларускі праваслаўны Вялікдзень”
Згодны са светаром і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Па словах палітыка, нідзе так нельга адчуць галоўнае хрысціянскае свята, як у роднай вёсцы:
Аляксандр Мілінкевіч: “Абавязкова пайду на службу. Посту, шчыра кажучы, трымаюся, але не строгага. Для мяне гэта сапраўды велізарнае свята, можа нават самае галоўнае за год. Я імкнуся трапіць у вёску на радзіму. Там асаблівая атмасфера, і я адчуваю сябе там сапраўды як дома. Думаю, што і на гэты раз здолею гэта зрабіць”.
Еўрарадыё віншуе вас са святам і жадае міру і дабра ў вашым доме!
Фота: Андрэя Лянкевіча, "Наша Ніва"