Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі

Суд над вядомым мастаком Алесем Пушкіным адбудзецца 3 траўня аб 11-й гадзіне. Мастака судзяць за пэрформанс, наладжаны ім сёлета да Дня Волі. Пушкін: "За пэрформанс, прысвечаны 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў здзейснены мной 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр".

Нагадаем, што акцыю Пушкін збіраўся ладзіць 25 сакавіка, аднак вымушаны быў яе перанесці, бо яго дом два дні быў у сапраўднай міліцэйскай аблозе. Падчас акцыі мастак паставіў на цэнтральным пляцы мястэчка стол з караваем, якім ён меўся частаваць жыхароў Бабра.

Акцыя скончылася затрыманнем Пушкіна, але адразу судзіць яго не сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц.

Фота — Галерэя Алеся Пушкіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі