Аліна Талай не выйшла ў фінал бегу на 100 м з бар'ерамі

Аліна Талай не выйшла ў фінал бегу на 100 м з бар'ерамі

Няўдача напаткала Аліну Талай у фінале спаборніцтваў у бегу на сто метраў з бар'ерамі. Беларуская бягуха зачапілася за бар'ер і фінішавала апошняй у сваім забегу. Яе вынік — 13,66 сек.

"Мой першы забег — гэта быў, па сутнасці, забег смерці, самы наймацнейшы з усіх. У ім стартавалі тры прызёры чэмпіянатаў свету і чэмпіёнка Еўропы. Мы з трэнерам ведалі, што фактычна гэта фінал, дзе трэба бегчы ў поўную сілу. І я прыняла рашэнне рызыкаваць, але на жаль тэхнічна не ўсё атрымалася. Урэзаўшыся ў бар'ер, мяне раскруціла, і я проста ўжо не магла бегчы", — прыводзіць тлумачэнні спартоўкі сайт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта.

Талай папрасіла прабачэння ў беларускіх заўзятараў за тое, што не змагла апраўдаць іх надзеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі