Аляксандр Глеб хоча вярнуцца ў "Барселону"

Ў брытанскім друку з'явіліся паведамленні, што футбаліст Аляксандр Глеб, які гуляе за "Штутгарт", трапіў у сферу зацікаўленасці "Манчэстэр Сіці" і "Астан Вілы". Нагадаем, што 28-гадовы беларускі паўабаронца належыць "Барселоне". Як распавёў мэнэджар футбаліста Мікалай Шпілеўскі, Глеб павінен дагуляць сезон у "Штутгарце". Потым ён вернецца ў "Барселону". Як паведамляе "Спорт Беларусь", Глеб з нецярпеннем чакае першай трэніроўкі ў "Барсе" і хоча гуляць у гэтым клубе да канца свайго кантракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі