Аляксандр Глеб стаў гульцом "Іслачы" з Мінскага раёна

Аляксандр Глеб стаў гульцом "Іслачы" з Мінскага раёна

Аляксандр Глеб стаў гульцом "Іслачы" з Мінскага раёна. Самы вядомы беларускі футбаліст сучаснасці падпісаў кантракт з клубам, з якім ужо даўно трэніраваўся. У яго будзе 13-ы нумар.

Глебу 38 гадоў. Ён пачынаў сваю кар'еру ў БАТЭ, пасля былі "Штутгарт", лонданскі "Арсенал" і "Барселона". Пасля сыходу з суперклуба ў 2011-м Аляксандр Глеб гуляў у камандах Германіі, Англіі, Турцыі, Расіі, некалькі разоў вяртаўся ў БАТЭ. З Барысава ён сышоў у пачатку чэрвеня 2019-га. Верагодна, футбаліст вагаўся: працягваць кар'еру ці скончыць яе. І ўсё ж ён адчувае, што яшчэ можа пагуляць на вышэйшым узроўні.

"Для мяне гэта новы выклік, кажа Глеб. — Я прыходжу ў клуб, які дынамічна развіваецца... Тут класны калектыў, выдатная атмасфера і добрыя ўмовы для працы".

Аляксандр Глеб не выключае, што з часам можа паспрабаваць сябе ў ролі спартыўнага дырэктара, галоўнага трэнера ці кіраўніка клуба. У яго ёсць ідэі, як "Іслач" магла б далей развівацца.

"Фінансавае пытанне мяне ўвогуле не цікавіла, — кажа футбаліст пра кантракт. — Для мяне самае галоўнае — гэта сям'я. Зусім нядаўна ў мяне нарадзілася яшчэ адно дзіця. Мне важна, што сям'я будзе побач са мной, а я ў гэты час буду працаваць і развівацца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі