Аляксандр Лукашэнка наведвае Баранавічы
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з вынікамі мадэрнізацыі мясцовага баваўнянага аб'яднання.
У чацвер, 27 жніўня, Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Як інфармуе БЕЛТА, у Баранавічах кіраўнік дзяржавы наведае мясцовае баваўнянае аб'яднанне. Лукашэнку будзе цікавіць, якія вынікі дала праведзеная там мадэрнізацыя. Яго азнаёмяць з узорамі прадукцыі, якую цяпер выпускае прадпрыемства.
Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці ў Беларусі. Яно спецыялізуецца на вырабе баваўнянай пражы, тканін, швейных вырабаў.
Мадэрнізацыя баваўнянага аб'яднання праводзілася з 2013 года ў сціслыя тэрміны. Калі раней вырабляліся і прадаваліся паўфабрыкаты, дык на сённяшні дзень прадпрыемства намагаецца выпускаць "высокарэнтабельныя гатовыя вырабы".
Фота: БЕЛТА і АР