Аляксандра Сасновіч на турніры ў Рыме перамагла 18-ю ракетку свету
![Аляксандра Сасновіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/sasnovich-0905.jpg.webp?itok=NjBxfIBI)
Аляксандра Сасновіч / AI/Reuters/Panoramic
У другім крузе тэніснага турніру ў Рыме беларуска Аляксандра Сасновіч (113-е месца ў WTA) выйграла ў 18-й ракеткі свету — расіянкі Кацярыны Аляксандравай.
Гульня скончылася з лікам 6:0, 6:1. Пры гэтым увесь матч заняў 59 хвілін.
Наступнай саперніцай Сасновіч будзе Ангеліка Кербер (331) з Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.