Аляксандру Кныровічу працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай

Аляксандру Кныровічу працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай

Сузаснавальніку групы кампаній "Сармат" Аляксандру Кныровічу на дзесяць дзён працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай. 72 гадзіны, на якія ён быў затрыманы, скончыліся 28 студзеня каля 23:00. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў бацька прадпрымальніка Станіслаў Кныровіч:

"Улічваючы тое, што яму прад'яўляюць, адвакат сказаў, што за 72 гадзіны мы не "закрыемся". Мусяць прайсці як мінімум два допыты ў следчага. Таму ён сказаў, што мінімальны тэрмін — плюс яшчэ дзесяць сутак".

Станіслаў Францавіч кантактуе з сынам праз адваката. Па яго словах, ужо адбыўся першы допыт Аляксандра Кныровіча ў якасці падазраванага. Але абвінавачанні кіраўніку "Сармат-СТІ" яшчэ не прад'яўленыя. "Ёсць пункт гледжання следства, а ёсць пункт гледжання Аляксандра", — лаканічна каментуе гэтую акалічнасць Станіслаў Кныровіч.

Наступная сустрэча Аляксандра Кныровіча з адвакатам мусіць адбыцца ў аўторак, 31 студзеня. Пакуль жа сваякі перадалі бізнесмену цёплыя рэчы (па словах Станіслава Кныровіча, у "амерыканцы" сыра) і лекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі