Аляксея Угарава угаворваюць адмовіцца выступаць за зборную Беларусі
Расійскі хакейны клуб "Адмірал" хоча пакінуць у сябе форварда Аляксея Угарава без статусу легіянера. Пра гэта інфармуе sportbox.ru са спасылкай на генеральнага менеджара "Адмірала" Ільдара Мухаметава.
Форварду прапанавалі адмовіцца гуляць за беларускую зборную. Тады ён зможа гуляць за "Адмірал" не ў статусе легіянера, бо ўжо мае расійскі пашпарт. "Цяпер Аляксей абдумвае прапанову, ён павінен даць адказ на працягу некалькіх дзён. Мы будзем рады бачыць Угарава нашым гульцом, і хочам, каб ён не меў статусу легіянера", — паведаміў Мухаметаў.
Нагадаем, што раней савет дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі вырашыў зрабіць хакеістаў з Беларусі і Казахстана легіянерамі. Таксама ліга хоча забараніць беларусам мяняць грамадзянства на расійскае.
29-гадовы нападнік гуляе за "Адмірал" з 2013 года.
Фота: belarushockey.com