Амаль усіх затрыманых сёння маладафронтаўцаў адпусцілі

Амаль усе затрыманыя сёння ў Мінску маладафронтаўцы адпушчаныя без складання пратаколу. Нагадаем, у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў былі затрыманыя 32 чалавека, якія ўдзельнічалі ў сходзе. Міліцыянты спасылаліся на скаргі суседзяў, што "нехта з вокнаў гэтага памяшкання выкідвае смецце".

Усіх затрыманых, а сярод іх былых палітвязняў Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, завезлі ў міліцыю Ленінскага раёна сталіцы, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў.

Толькі аднаго актывіста - Арцёма Дубскага з Асіповічаў - адвезлі ў следчае ўпраўленне ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта звязана з крымінальнай справай у адносінах удзельнікаў масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў ў Мінску 10 студзеня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі