Амбасада Расіі просіць вызваліць затрыманых расіян
Супрацоўнікі расійскай амбасады сустрэліся з пяццю арыштаванымі ў Мінску грамадзянамі Расіі. Сярод іх не апынулася фотакарэспандэнта пецярбуржскай газеты "Мой район" Аляксандра Астаф'ева. Як паведамілі РІА "Новости" ў рэдакцыі выдання, "ёсць нейкая блытаніна з тым, хто з затрыманых дзе знаходзіцца".
Сустрэчу з астатнімі затрыманымі расійскім дыпламатам абяцалі арганізаваць сёння ў другой палове дня.
Амбасада Расіі накіравала беларускім уладам ліст з просьбай вызваліць усіх затрыманых расійскіх грамадзян.