Амерыканцу Зэльцэру працягнулі тэрмін знаходжання ў беларускай турме
Амерыканскаму адвакату Эмануілу Зэльцэру і расійскай грамадзянцы Уладлене Функ працягнуты тэрмін знаходжання пад вартай у беларускай турме. Пра гэта паведаміў адвакат Зэльцэра Дзмітрый Гарачка. Паводле яго словаў, справа мае статус дзяржаўнай таямніцы. Нагадаем, Зэльцэр і Функ былі затрыманыя два месяцы таму, 12 сакавіка,
пасля прылёта ў беларускую сталіцу. Ім інкрымінуецца "выкарыстанне
заведама фальшывых дакументаў групай асобаў".
Консул ЗША, які двойчы наведваў Зэльцэра ў ізалятары КДБ, сцвярджае, што ў арыштаванага пагоршылася здароўе - ён моцна схуднеў, з цяжкасцю ходзіць і размаўляе. Дзярждэпартамент ЗША заклікаў беларускія ўлады вызваліць амерыканскага адваката па прычыне яго кепскага адчування "з гуманных меркаванняў".
БелаПАН