Амерыканскі казёл малюе карціны (відэа)

У ЗША казёл Бодзі малюе карціны. Яго трэніруе супрацоўніца заапарку горада Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка, перадае lenta.ru са спасылкай на амерыканскія СМІ. Творы жывёлы прадаюцца па 40 долараў.

Крысцін Райт трэніруе чатырохгадовага Бодзі ўжо некалькі месяцаў. Яна дае жывёле ў зубы пэндзлік, і казёл малюе ім па палатне. Праўда, часам Бодзі ўсё ж з’ядае паперу. Райт лічыць, што такім чынам казёл не толькі есць і таўсцее, але робіцца больш шчаслівым і здаровым.

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі жывёла выяўляе мастацкія здольнасці. У Таіландзе, напрыклад, жывуць сланы, якія малююць вазы з кветкамі. Таксама ў шэрагах мастакоў былі заўважаны амерыканскі кабан  Смітфілд, дэльфіны, марскія ільвы, сабакі ды коні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі