Анархісты ў Варшаве распрануліся каля амбасады Беларусі

Акцыя каля беларускай амбасады / t.me/radiosvaboda
Акцыя каля беларускай амбасады / t.me/radiosvaboda

8 снежня каля беларускай амбасады ў Варшаве некалькі анархістаў распрануліся на знак салідарнасці з праваабаронцай Настай Лойка, перадае Радыё "Свабода".

На спінах хлопцаў было напісана "#Free Наста Лойка". У Варшаве было +3...+4.

Як распавядала Еўрарадыё, падчас арышту на Акрэсціна міліцыянты выгналі Насту на мароз без верхняй вопраткі і пратрымалі там каля 8 гадзінаў. У выніку яна захварэла. Падставай стала тое, што дзяўчына заступілася за зняволеных, якіх вельмі доўга трымалі на марозе перад паездкай на працу.

Насту Лойка затрымалі па адміністрацыйнай справе, але потым на яе пачалі крымінальную справу. Ёй выставлі абвінавачанне па двух артыкулах. Вядома, што адно з абвінавачанняў — дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Яе прызналі палітзняволенай.

Анархісты ў Варшаве распрануліся каля амбасады Беларусі

Акцыя каля беларускай амбасады / t.me/radiosvaboda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі