Анастасія Мірончык у фінале чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы

Беларуская скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык выступіць у фінале чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне, паведамляе БЕЛТА. Сёння ў кваліфікацыйных спаборніцтвах яна з першай спробы выканала нарматыў для выхаду ў фінал і скокнула на 6 метраў 66 сантыметраў. Найлепшы вынік у кваліфікацыі паказала расіянка Людміла Калчанава — 6 метраў 87 сантыметраў. Фінал спаборніцтваў па скоках у даўжыню пройдзе заўтра ўвечары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі