Андрэй Касціцын закінуў 100-ю шайбу ў матчах КХЛ, але мінскае "Дынама" прайграла
6 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе дома чарапавецкую "Северсталь". Гэтая каманда не прайгравала ў Мінску з 2014 года.
Не стала выключэннем і сённяшняя сустрэча. Ужо ў першым перыядзе госці закінулі "зубрам" тры шайбы. Толькі ў другім перыядзе на 27-й хвіліне Андрэй Касціцын здолеў закінуць шайбу ў браму праціўніка. Яна, дарэчы, стала для хакеіста 100-й у матчах чэмпіянату КХЛ.
На 53-й хвіліне дынамавец Раян Спунер яшчэ скараціў разрыў. Праўда, адразу пасля гэтага гулец быў выдалены з пляцоўкі. Пад канец матча "Северсталь" забіла яшчэ адзін гол, але ён не быў залічаны: атакуючы гулец парушыў правілы.
На апошняй хвіліне гульні дынамавец Тэему Пулкінен зраўняў лік — 3:3.
Авертайм пераможцу не вызначыў. А ў булітах "Северсталі" пашанцавала больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.