Аператара "Белсата" раптоўна вызвалілі

Аператара "Белсата" раптоўна вызвалілі

Аператара "Белсата" Аляксандра Любенчука а 19-й гадзіне нечакана вызвалілі з міліцыі, паведамляе прэс-служба БАЖ. Перад гэтым яму паведамлялі, быццам завязуць на Акрэсціна, дзе ён прабудзе да панядзелка. У панядзелак над Любенчуком мусіў адбыцца суд. 

Хлопца затрымалі зранку 31 сакавіка падчас ператрусаў на офісах тэлеканала "Белсат" у Мінску. Больш за пяць гадзінаў яго трымалі ў Першамайскім РУУС сталіцы. Там на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства — быццам бы Любянчук нецэнзурна лаяўся ў пастарунку. 

Цяпер сітуацыя з ім незразумелая: калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі. 

Дарэчы, Любянчук мае афіцыйную акрэдытацыю ў беларускім Міністэрстве замежных спраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі