Асабістая ініцыятыва? Фанатаў ХК "Дынама-Мінск" замянілі курсанты МНС

МНСаўская падтрымка 5 верасня на матчы "Дынама-Мінск" супраць "Барыса" / Еўрарадыё
МНСаўская падтрымка 5 верасня на матчы "Дынама-Мінск" супраць "Барыса" / Еўрарадыё

5 верасня хакейны клуб "Дынама-Мінск" у авертайме выйграў у казахстанскага "Барыса" — 5:4. У чатах заўзятараў, якія праз пазіцыю кіраўніцтва "Дынама" абвясцілі камандзе бестэрміновую забастоўку, заўважылі: "Нас спрабуюць кімсьці замяніць".

І сапраўды, ад іншых гледачоў на трыбунах прыкметна адрозніваліся маладыя людзі з кароткімі стрыжкамі, якія кампактна сядзяць у адным з сектараў. Усе як на падбор — у дынамаўскай форме.

— Гэта курсанты МНС, — расказвае Еўрарадыё Антон Рогач, прэс-сакратар ХК "Дынама-Мінск". — Яны на розных спартыўных мерапрыемствах падтрымліваюць розныя клубы. Напрыклад, "Мінчанку" [жаночы валейбольны клуб. — Еўрарадыё]. Так, яны купілі білеты на матч з "Барысам" пятага верасня. Гэта была іх асабістая ініцыятыва. 

— Іх асабістая ініцыятыва — гэта саміх курсантаў або іх навучальнай установы?

— Гэта лепш удакладніць у іх саміх. Але дакладна: гэта не ініцыятыва клуба.

Афіцыйны прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Андрэй Садоўскі ўсё ведае пра вольны час навучэнцаў. Курсанты, па яго словах, наведваюць спартыўныя мерапрыемствы не па разнарадцы.

— Я і сам у інтэрнэце чытаю пра тое, што "вось курсантамі МНС замянілі заўзятараў, якія бастуюць!". Гэта сапраўды нашы курсанты, але гэта асабістая ініцыятыва хлопцаў. У нашым універсітэце актыўная ўвага аддаецца спорту: працуе маса секцый, у тым ліку і хакейная. Хлопцы наведваюць не толькі матчы "Дынама", але і "Юнацтва", ходзяць на "Калядны турнір".

Што да "Дынама", то нашы хлопцы ўваходзяць у спартыўнае таварыства "Дынама", таму гэты клуб родны, яны сапраўды яго падтрымліваюць.

— Але вось па фота відаць, што вашы хлопцы выглядаюць неяк занадта арганізавана: у аднолькавым адзенні...

— Вы ж зразумейце, што мы людзі вайсковыя. Заўсёды арганізаваныя, разгільдзяйства быць не можа.  

Личная инициатива? Бастующих фанатов ХК “Динамо-Минск” заменили курсанты МЧС

Заўзятары "Дынама-Мінск" 16 жніўня апублікавалі публічны зварот да генеральнага дырэктара клуба Дзмітрыя Баскава і да Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. У ім яны асудзілі "фальсіфікацыю выбараў, сілавое ўтрыманне ўлады, парушэнні Канстытуцыі і Крымінальнага кодэкса, гвалт у дачыненні да мірных людзей з боку сілавікоў".

"Нам сорамна атаясамліваць сябе з грамадзянамі, якія падтрымліваюць бязмежжа сілавікоў і генацыд беларускага народа", — гаворыцца ў звароце. Сябры фан-клуба ХК "Дынама-Мінск" абвясцілі бестэрміновы байкот дамашніх гульняў, адмаўляючыся ад арганізацыі дамашняга фан-сектара на іх і ад удзелу ў любога роду мерапрыемствах клуба і ФХРБ.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публичное обращение членов ОО “Клуб болельщиков хоккейного клуба Динамо-Минск” к генеральному директору ЗАО “Хоккейный клуб “Динамо-Минск” Баскову Дмитрию Юрьевичу; к Федерации Хоккея Республики Беларусь. Фальсификация выборов, силовое удержание власти, нарушения Конституции и Уголовного Кодекса, насилие в отношении мирных людей со стороны силовиков - это всё, что мы наблюдаем в последние дни на улицах, в городах нашей страны, нашей столицы. Учитывая позицию руководства клуба, отраженную в СМИ, а также информацию, размещенную на официальном сайте от лица клуба, заявляем следующее. Мы - члены фан-клуба ХК “Динамо-Минск” - объявляем бессрочный бойкот домашних игр, отказываясь от организации домашнего фан-сектора на них, и от участия в любого рода мероприятиях клуба и ФХРБ. Нам стыдно отождествлять себя с гражданами, которые поддерживают беспредел силовиков и геноцид беларуского народа. Для прекращения бойкота со своей стороны мы выдвигаем ряд требований. 1) Выступить публично с осуждением насилия в отношении мирных граждан со стороны сотрудников ОМОН на улицах, местных РУВД и в изоляторах временного содержания. 2) Выступить с публичным признанием необходимости освободить задержанных мирных граждан на улицах страны и политических заключённых. 3) Публично признать прошедшие выборы нелегитимными, выступить с призывом к проведению новых выборов с честным и прозрачным подсчётом голосов. Данные требования считаем неоспоримыми. При выполнении перечисленных требований мы будем готовы вернуться на трибуны и вступить в диалог об активном участии в ивент-сфере клуба. Единогласно. Действующие члены ОО “Клуб болельщиков хоккейного клуба Динамо-Минск”

Публикация от BYzone Hockey (@_byzone_)

9 верасня стала вядома, што Дзмітрый Баскаў пакідае пасаду генеральнага дырэктара "Дынама-Мінск". Але не праз пратэст заўзятараў. Проста сёння функцыянера выбралі старшынёй Федэрацыі хакея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі