Азаранка атрымала першую перамогу пасля вяртання ў вялікі спорт

Азаранка атрымала першую перамогу пасля вяртання ў вялікі спорт

Беларуска Вікторыя Азаранка выйграла ў японкі Рысы Адзакі (74-е месца ў рэйтынгу WTA) на турніры ў Мальёрцы. Паядынак 1/16 фіналу пачаўся ў аўторак і быў перарваны з-за надыходу цемры. Першы сэт выйграла Азаранка з лікам 6:3, далей яна, відавочна, стамілася і прайграла другі сэт — 4:6. Прайгравала яна і ў трэцім — 4:5. На шчасце, паядынак перарвалі.

У сераду ён працягнуўся. Вікторыя ўзяла падачу японкі, а пасля аддала сваю, але цудам зноў узяла падачу Адзакі. На тай-брэйку ў напружанай барацьбе беларуска выйграла — 9:7. Выніковы лік — 6:3, 4:6, 7:6.

Вікторыя Азаранка каля года не выступала, у канцы 2016-га яна нарадзіла сына. Спачатку Вікторыя планавала вярнуцца на корт у пачатку 2018 года, але вырашыла прыспешыць сваё вяртанне.

Прызавы фонд турніру ў Мальёрцы складае 250 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі