Сабаленка пачала выступленне на турніры ў ААЭ з перамогі

Арына Сабаленка / WTA/Jimmie48
Арына Сабаленка пачала выступленне на турніры ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з перамогі. У аўторак першая ракетка свету абыграла ў паядынку 1/16 фіналу ў двух сэтах расіянку Вераніку Кудэрметаву (50) — 6:3, 6:4. Наступная саперніца — Клара Таўсан (38) з Даніі.
Таксама 18 лютага другая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы разграміла Вікторыю Азаранка, 34-ю ў рэйтынгу WTA — 6:0, 6:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.