Бацька і двое дзяцей загінулі ад выбуху балона пад Жлобінам

У вясковым доме пад Жлобінам выбухнуў кіслародны балон

У вясковым доме пад Жлобінам выбухнуў кіслародны балон / Следчы камітэт

У вясковым доме пад Жлобінам выбухнуў кіслародны балон. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 лютага ў вёсцы Лугавая Вірня.

У выніку выбуху загінулі 35-гадовы мужчына і двое яго малалетніх дзяцей: аднаму — тры гады, другому — адзін год. Выжылі яго жонка і шасцігадовы сын. Іх у цяжкім стане даставілі ў бальніцу.

Агулам у сям'і было чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця ў момант выбуху было ў Жлобіне.

Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.