Баевікі ў Славянску спрабуюць вырвацца з ачаплення
Баевікі пакінулі тэрыторыю бальніцы ў Славянску, дзе раней зладзілі сабе бамбасховішча, і спрабуюць прарвацца праз кальцо ачаплення.
Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў кіраўнік аператыўнай групы па інфармаванні антытэрарыстычнай аперацыяй Уладзіслаў Селязнёў.
Па яго словах, баевікі атайбаваліся ў лякарні надоўга і нават зладзілі сабе бамбасховішча. Але актыўныя дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў напалохалі баевікоў, і яны бягуць з горада, спрабуючы прарвацца праз кальцо ачаплення, паведаміў Селязнёў.
Фота — Reuters