Баевікі ў Славянску вызвалілі назіральнікаў АБСЕ (відэа)
А Служба бяспекі Украіны абнародавала аўдыязапіс перамоваў кіраўніка баевікоў Гіркіна з прадстаўніком Расіі Лукіным.
Баевікі вызвалілі ваенных інспектараў АБСЕ па дамове з Уладзімірам Лукіным — прадстаўніком расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Ён неафіцыйна прыбыў у Данецк з "місіяй прыватнай асобы".
Па словах Лукіна, якія перадае "Украінская праўда", назіральнікаў АБСЕ вызвалілі без аніякіх умоваў.
Нагадаем, што місію АБСЕ сепаратысты Славянска захапілі 25 красавіка. Самаабвешчаны мэр горада Вячаслаў Панамароў заяўляў, што гатовы абмяняць палонных на сваіх паплечнікаў, раней затрыманых ўладамі. Зараз у палоне сепаратыстаў цэлым знаходзіцца каля 50 чалавек, у тым ліку журналісты, украінскія вайскоўцы і актывісты.
Тым часам СБУ абнародавала аўдыязапіс перамоваў Лукіна з кіраўніком сепаратыстаў "Стралком" Ігарам Гіркіным (Стралковым). Гіркін паведаміў, што вызваляе захопленых для Лукіна, а не для прадстаўнікоў АБСЕ.
Фота з сацыяльных сетак