Барак Абама павіншаваў 100-гадовага беларуса (фота)

Барак Абама павіншаваў 100-гадовага беларуса (фота)

Прэзідэнт ЗША Барак Абама павіншаваў з 100-мі ўгодкамі з дня нараджэння беларуса Язэпа Лешчанку (паэта Міхася Кавыля). Ён нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915-га. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон. Пасля вайны прыехаў у Злучаныя Штаты, жыве ў горадзе Саўт-Рывер, адным з цэнтраў беларускай дыяспары.

Як паведамляе "Наша ніва", 29 лістапада юбілей Міхася Кавыля адзначылі яго сваякі і сябры. У царкве святой Еўфрасінні Полацкай хор прапяяў юбіляру "Многая лета".

Фота: nn.by

Барак Абама павіншаваў 100-гадовага беларуса (фота)
Барак Абама павіншаваў 100-гадовага беларуса (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі