Бартосік атрымаў прэмію Адамовіча, а Хадановіч — прэмію Шэрмана
Зміцер Бартосік атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча, а Андрэй Хадановіч — прэмію імя Карласа Шэрмана. Ушанаванне лаўрэатаў прайшло ў панядзелак у Мінску. Бартосік быў адзначаны за кнігу “Быў у пана верабейка гаварушчы”, якая складаецца з рэпартажаў, што выйшлі на Радыё Свабода (раней гэтая кніга была адзначана прэміямі імя Стагановічаў і імя Гедройця).
Адзначаецца, што сёлета прэмія Адамовіча ўручаецца дзякуючы нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. А вось лаўрэата прэміі вызначыла Рада Беларускага ПЭН-цэнтру.
Хадановіч быў адзначаны прэміяй імя Шэрмана за пераклад вершаў Шарля Бадлера.
Андрэй Хадановіч. Фота: svaboda.org