БАТЭ — 15-разовы чэмпіён Беларусі па футболе

БАТЭ — 15-разовы чэмпіён Беларусі па футболе

Барысаўскі БАТЭ стаў 15-разовым чэмпіёнам Беларусі па футболе. 4 лістапада ў 27 туры першынства краіны ён зламіў супраціў гродзенскага “Нёмана” і атрымаў перамогу, якая стала “залатой”. Матч прайшоў на “Барысаў-Арэне” і скончыўся з лікам 1:0. Пераможны гол на 88-й хвіліне забіў малады хаўбэк Яўген Бярозкін.

За тры туры да завяршэння чэмпіянату БАТЭ ўжо недасягальны для бліжэйшых канкурэнтаў — “Шахцёра”, мінскага “Дынама” і “Віцебска”, якія цяпер змагаюцца за  “серабро” і “бронзу”.

15-разовае чэмпіёнства дае права барысаўскаму клубу змясціць на свой лагатып трэцюю зорачку. Пры гэтым з 2006 года БАТЭ застаецца нязменным чэмпіёнам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі