БАТЭ ў Лізе Еўропы прайграў малдаўскаму "Шэрыфу" — 1:5

Матч БАТЭ — "Шэрыф" / Матч БАТЭ — "Шериф" / fcbate.by

Матч БАТЭ — "Шэрыф" / fcbate.by

Першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ правёў 10 жніўня з малдаўскім "Шэрыфам".

Гульня скончылася разгромам барысаўскіх футбалістаў — 1:5. Адзіны гол у "жоўта-сініх" забіў сенегальскі абаронца Сідзі Бане.

Матч у адказ пройдзе 17 жніўня ў Венгрыі.

Раней БАТЭ выбыў з Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы кіпрскаму "Арысу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі