Футбалісты БАТЭ выбылі з Лігі чэмпіёнаў

ФК БАТЭ прайграў "Арысу" / ФК БАТЭ проиграл "Арису" / fcbate.by

ФК БАТЭ прайграў "Арысу" / fcbate.by

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выбылі з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пасля другога пройгрышу кіпрскаму "Арысу".

1 жніўня барысаўскі клуб у другім матчы другога круга кваліфікацыі прайграў з лікам 3:5. На мінулым тыдні БАТЭ ў першым матчы прайграў кіпрыётам з лікам 2:6.

Далей барысаўскі клуб працягне еўракубкавы сезон у Лізе Еўропы.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый гродзенскі "Нёман" згуляў унічыю з мальтыйскім "Бальцанам" і прайшоў у наступны раўнд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі