"Нёман" выйграў у "Бальцана" ў адборы Лігі канферэнцый

У атацы Павел Савіцкі / t.me/fcneman/

У атацы Павел Савіцкі / t.me/fcneman/

Гродзенскі "Нёман" выйграў у "Бальцана" з Мальты ў 2-м раўндзе адбору футбольнай Лігі канферэнцый — 2:0. Галы забілі Павел Савіцкі (55-я хвіліна) і Сяргей Карповіч (85). Матч прайшоў у Венгрыі на нейтральным полі.

Гульня ў адказ адбудзецца 1 жніўня на Мальце.

БАТЭ ў 2-м раўндзе адбору Лігі чэмпіёнаў разгромна прайграў на Кіпры "Арысу" — 2:6. 1 жніўня каманды згуляюць у Венгрыі. Барысаўчан чакае 3-ці раўнд адбору Лігі Еўропы і пераможца пары "Шэрыф" (Малдова) — "Макабі" (Хайфа, Ізраіль). У першым матчы "Шэрыф" выйграў з лікам 1:0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі