ФК "Дынама-Мінск" не павязе заўзятараў на матчы з "Легіяй" і ХІКам
Футбол
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" адмовіўся ад падтрымкі заўзятараў у выязных матчах Лігі канферэнцый з польскай "Легіяй" і фінскім ХІКам.
Клуб заявіў, што не будзе арганізоўваць гасцявыя сектары на гэтых матчах. Таксама "Дынама" адмовілася дапамагаць заўзятарам у набыцці квіткоў на гэтыя гульні.
Матч з "Легіяй" дынамаўцы правядуць 7 лістапада ў Варшаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.