ФК "Нёман" згуляў унічыю з "Бальцанам" — 0:0
ФК "Нёман" / t.me/fcneman
У футбольнай Лізе канферэнцый гродзенскі клуб "Нёман" у другім раўндзе адбору 1 жніўня згуляў унічыю з мальтыйскім "Бальцанам".
Першую сустрэчу беларуская каманда выйграла з лікам 2:0. Таму па суме двух матчаў "Нёман" прайшоў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Наступным сапернікам гродзенскіх футбалістаў будзе пераможца пары "Цэле" (Славенія) — "Віторыя Гімараэш" (Партугалія).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.