Байдэн збіраецца абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі

Байдэн збіраецца абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі

Джо Байдэн збіраецца абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ў Беларусі. Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі пройдзе ў Жэневе 16 чэрвеня. На ёй таксама будуць абмеркаваны "стратэгічная стабільнасць" і сітуацыя ва Украіне.

Раней прэзідэнт ЗША падтрымаў пазіцыю Еўрасаюза ўвесці адрасныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Прымусовае перанакіраванне і пасадку ў Мінску пасажырскага самалёта, які ляцеў паміж дзвюма краінамі-чальцамі ЕС, і арышт Рамана Пратасевіча Байдэн назваў "прамым парушэннем міжнародных нормаў". Дарэчы, улады ЗША пакуль не бачаць датычнасці Расіі да гэтага міжнароднага скандалу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі