Беларус Алег Дулуб сышоў з пасады галоўнага трэнера "Чарнаморца"
Беларус Алег Дулуб сышоў з пасады галоўнага трэнера адэскага футбольнага клуба "Чарнаморац", паведамляе "Прессбол".
Афіцыйна пра скасаванне кантракта з Дулубам і імя новага трэнера клуб плануе абвясціць у студзені 2018-га. Прычынай сыходу беларускага трэнера называюць рознагалоссі з гендырэктарам клуба Анатолем Місюрам у пытаннях кадравай палітыкі, трансфераў і прэміяльных.
Паведамляецца, што каб разарваць кантракт з "Чарнаморцам", Дулуб давялося вярнуць усе заробленыя за чатыры месяцы грошы.
Беларускі спецыяліст узначаліў клуб 4 верасня. Яго кантракт быў разлічаны да канца сезона. Пад кіраўніцтвам Дулуба "Чарнаморац" правёў 12 матчаў у чэмпіянаце Украіны, у якіх атрымаў 3 перамогі і 7 нічыіх, што дазволіла камандзе выйсці з зоны вылету.