Беларус Алег Навіцкі зрабіў з космаса фота начнога Мінска
Беларус Алег Навіцкі зрабіў з космаса фота начнога Мінска. Здымак ён змясціў на сваёй старонцы ў Instagram. Навіцкі піша: "Спяшаюся абрадаваць землякоў! Нарэшце сёння ўдалося зрабіць фота начнога Мінска!".
Алегу Навіцкаму 45 гадоў, ураджэнец Чэрвеня ў Мінскай вобласці. Ён Герой Расійскай Федэрацыі. Упершыню паляцеў у космас у траўні 2012-га. З лістапада 2016 года зноў знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, з'яўляецца камандзірам экіпажу.