Навукоўцы пацвердзілі, што пад Смалявічамі знайшлі метэарытныя аскепкі

Метэарыт

Метэарыт / t.me/smolevichi_mp/

Навукоўцы пацвердзілі, што пад Смалявічамі знайшлі метэарытныя аскепкі, паведаміў тэлеканал АНТ. Даследаванні праходзілі ў расійскай лабараторыі. Яны будуць працягвацца. Пасля іх заканчэння аскепкі вернуцца ў Беларусь.

Нябеснае цела ўпала каля Смалявічаў 25 снежня 2024 года ў 17:29. Яго аскепкі шукалі валанцёры і энтузіясты. Вага аскепкаў — ад 10 грамаў да 1 кілаграма. Метэарыт, які ўпаў пад Мінскам, стаў шостым зарэгістраваным касмічным аб'ектам на тэрыторыі Беларусі.

Метэарыт, які ўпаў пад Мінскам, атрымаў назву "Смалявічы" — у гонар горада, каля якога яго шукалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.