Метэарыту, які ўпаў пад Мінскам, далі імя

Аскепак метэарыта

Аскепак метэарыта / Onliner

Метэарыт, які ўпаў пад Мінскам, атрымаў назву "Смалявічы" — у гонар горада, каля якога яго шукалі, перадае "Спутнік".

Загадчык Мінскага планетарыя, кіраўнік астранамічнага клуба "Аш-Ню" Аляксандр Мікуліч кажа, што метеарыт ляцеў да Зямлі з боку Марса.

Як паведамлялася раней, нябеснае цела ўпала каля Смалявічаў 25 снежня 2024 года ў 17:29. Яго аскепкі шукалі валанцёры і энтузіясты. Вага аскепкаў — ад 10 грамаў да 1 кілаграма. Каб пацвердзіць, што знойдзеныя менавіта аскепкі метэарыта, патрабуюцца дадатковыя лабараторныя даследаванні.

Метэарыт, які ўпаў пад Мінскам, стаў шостым зарэгістраваным касмічным аб'ектам на тэрыторыі Беларусі. Адзін з самых вядомых — метэарыт "Налібакі", яго падзенне зафіксавалі ў 1894 годзе паблізу аднайменнай вёскі. Знаходка гэтага метэарыта стала падзеяй, якая трапіла ў міжнародныя навуковыя часопісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.