У Беларусі знайшлі першыя фрагменты метэарыта, які ўпаў пад Смалявічамі. Фота

Осколок метеорита

Вага аскепкаў можа быць ад 10 грамаў да 1 кілаграма / Сильные новости

25 снежня 2024 года над Мінскам праляцеў супер-балід, яркасць якога была параўнальная з поўным месяцам. Адразу ж пачаліся пошукі яго аскепкаў, якія прывялі да першых поспехаў.

Падчас пошукаў удзельнікі клуба "Астраномінск" і Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо выявілі некалькі фрагментаў метэарыта.

Згодна з разлікамі навукоўцаў, фрагменты метэарыта маглі выпасці ў раёне вёсак Рабы Слуп, Прысынак, Калуга, Чорны Лес і Высокія Ляды.

Вага аскепкаў можа быць ад 10 грамаў да 1 кілаграма. Жыхароў гэтых вёсак папрасілі звяртаць увагу на незвычайныя камяні з чорнай абвугленай коркай, матавай паверхняй або ржава-бурым колерам. Такія камяні павінны прыцягвацца магнітам і быць шчыльнымі.

Калі вы хочаце далучыцца да пошуку, то можаце ўступіць у спецыяльную групу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі