Каля Смалявічаў упаў метэарыт — цяпер яго шукаюць

Непадалёк ад Смалявічаў упаў метэарыт

Непадалёк ад Смалявічаў упаў метэарыт / Shutterstock.com

25 снежня міма Мінска праляцеў метэарыт і ўпаў у раёне горада Смалявічы.

Супрацоўнікі планетарыя разлічылі траекторыю і імавернае поле падзення фрагментаў метэарыта. Іх агульную масу ацанілі ў некалькі кілаграмаў.

"Фрагменты метэарыта меркавана выпалі на лініі вёсак Рабы Слуп (10-50 г), Прысынак (50-150 г), Калюга (150-300 г), Чорны Лес (300-500 г), Высокія Ляды (0,5-1 кг)", — паведамілі ў планетарыі.

Планетарый папрасіў мясцовых жыхароў звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў. Метэарыт можа быць з чорнай абвугленай коркай з расколінамі, сколамі, таксама могуць трапляцца фрагменты карычневага і іржава-бурага колераў. У абсерваторыі ўдакладнілі, што метэарыт павінен прыцягваць магніт і быць шчыльным, не друзлым.

Першыя пошукі валанцёры зладзілі 19 студзеня. Гэта мае вялікае навуковае значэнне: метэарыт можа стаць шостым вядомым на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі