Нядаўна выяўлены астэроід мае невялікі шанец сутыкнення з Зямлёй

Небяспека-2032

Небяспека-2032 / Reuters

Нядаўна выяўлены астэроід 2024 YR4 мае невялікі шанец сутыкнення з Зямлёй у 2032 годзе. Навукоўцы ацэньваюць верагоднасць сутыкнення крыху больш чым у 1% (раней эксперты гаварылі пра 6%). Але падкрэсліваюць, што астэроід "заслугоўвае ўвагі", паведамляе "Голас Амерыкі".

Упершыню згаданы астэроід быў выяўлены тэлескопам у Чылі ў канцы снежня 2024 года. Паводле папярэдніх ацэнак, ён мае дыяметр ад 40 да 100 метраў (гэта памер Тунгускага метэарыта).

Навукоўцы ўважліва сочаць за 2024 YR4, які ў цяперашні час аддаляецца ад нашай планеты, каб лепш вызначыць яго памер і траекторыю. Чакаецца, што ў 2028 годзе ён зноў праляціць міма Зямлі. Існуе вялікая верагоднасць таго, што ў выніку далейшых даследаванняў рызыка можа знізіцца да нуля.

У Еўрапейскім касмічным агенцтве адзначаюць, што Зямля сутыкаецца з астэроідамі такога памеру кожныя некалькі тысяч гадоў. Такія сутыкненні могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў.

Патэнцыйнае сутыкненне з 2024 YR4 чакаецца 22 снежня 2032-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі