Беларусь атрымала афіцыйную ноту Літвы
Вільня адрэагавала на дзеянні афіцыйнага Мінска / delfi.lt
Беларусь атрымала афіцыйную ноту Літвы. У ёй заяўляецца аб парушэнні афіцыйным Мінскам двухбаковых міжнародных дамоваў, піша delfi.lt.
Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што прававыя акты, прынятыя ўладамі РБ, парушаюць як усеагульна прызнаныя прынцыпы міжнароднага права, так і двухбаковыя міжнародныя дамовы: дамову Літвы і Беларусі аб прававой дапамозе і прававых адносінах у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах, а таксама міжурадавую літоўска-беларускую дамову аб заахвочванні і абароне інвестыцый.
Літоўскі бок падкрэслівае, што ў такой сітуацыі атрымлівае права лічыць гэтыя парушэнні падставай для скасавання або спынення дзеяння дамовы ці яе часткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.