Як крык аб дапамозе: кіраўнік МЗС Літвы пра словы Лукашэнкі пра "тэракты ў РБ"
Габрыэлюс Ландсбергіс / delfi.lt
Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра падрыхтоўку ў Літве, Польшчы і Украіне беларускіх радыкалаў падобныя хутчэй да крыку аб дапамозе. Так лічыць кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс, піша Delfi. Лукашэнка днямі казаў, што суседнія краіны рыхтуюць "радыкалаў" для ажыццяўлення "тэрактаў" у Беларусі.
"Усе гэтыя размовы мне больш нагадваюць крык аб дапамозе. Згодна з нашай інфармацыяй, эканоміка Беларусі ў заняпадзе, яна абрвнулася праз санкцыі і ізаляцыю", — сказаў літоўскі міністр. Ён таксама адзначыў, што ў Вільні пакуль няма падставаў гаварыць пра дзеянні Беларусі, якія маглі б уяўляць пагрозу для Літвы. Сітуацыя з бяспекай дакладна не пагаршаецца.
"Праўду кажучы, хутчэй наадварот. Тэхніку з Беларусі вывозяць, падобна, што яна будзе выкарыстоўвацца супраць Украіны. Хутчэй за ўсё, на фронце. Расіі не хапае ўласнага ўзбраення, і яна мабілізуе ўсё, што можа", — сказаў Ландсбергіс журналістам у Сейме. Паводле яго ацэнак, вайна ва Украіне складваецца няўдала для Расіі, гэтая сітуацыя цягне ў яміну і Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.