Беларусь і Расію адхілілі ад чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту

Беларусь і Расію адхілілі ад чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту

Беларусь і Расію адхілілі ад аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту. Пра гэта паведамляе яго аргкамітэт, які спасылаецца на рашэнне дзевяці федэрацый. Першынство мусіць прайсці ў Мюнхене ў жніўні. Беларускіх і расійскіх спартсменаў, афіцыйных асоб там не хочуць бачыць з-за вайны ва Украіне.

У чэмпіянаце прадугледжаны спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы, лёгкай атлетыцы, веласпорце, настольным тэнісе, пляжным валейболе, трыятлоне, акадэмічным веславанні і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі