Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў кожным аб'екце гандлёвай сеткі

Праверкі прайшлі і ў сталіцы, і ва ўсіх абласцях (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў кожным аб'екце гандлёвай сеткі "7 пятніц", якія трапілі пад маніторынг. У Мінску і Магілёве знайшлі пратэрмінаваныя тавары. Ва ўсіх крамах "не выконваўся пералік тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце", адсутнічалі цэннікі на тавар і г. д.
Гандлёвая сетка належыць ТАА "ЮниСтор Групп". Яна складаецца з больш за 200 гандлёвых аб'ектаў. Праверкі прайшлі і ў сталіцы, і ва ўсіх абласцях. Было выяўлена і парушэнне заканадаўства аб рэкламе — чыноўнікі знайшлі буклет з выявай алкагольных напояў.
На ліквідацыю парушэнняў гандлёвая сетка атрымала тры дні, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.